Народнаму мастаку Беларусі Уладзіміру Тоўсціку - 65

24 июня 2014

Сёння юбілей адзначае народны мастак Беларусі. Ужо больш за 40 гадоў Уладзімір Тоўсцік піша падзеі і людзей, якія сталі гісторыяй. Персанальныя выставы мастака праходзяць у Беларусі, краінах блізкага замежжа і Еўропе. З 1976 Уладзімір Тоўсцік выкладае ў Акадэміі мастацтваў Беларусі і амаль 12 гадоў узначальвае кафедру малюнка. З 65-годдзем народнага мастака Беларусі павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.