"Дзядзька Гена" з Купалаўскага адзначае сёння юбілей. Але так яго маюць права называць толькі калегі па сцэне. Народнаму артысту СССР і Беларусі Генадзю Аўсяннікаву - 85! І больш за 60 з іх ён нязменна служыць нацыянальнай акадэмічнай сцэне. У свае гады ён па-ранейшаму запатрабаваны: у дзеючым рэпертуары ў артыста чатыры галоўныя ролі. А ў сакавіцкую прэм'еру пластычнага спектакля аб жыцці Марка Шагала, дзеля Аўсяннікава дадалі персанаж. Каралёў ён не іграў, за Генадзем Сцяпанавічам замацаваўся вобраз сапраўднага беларускага мужыка, селяніна. Пад народнага артыста драматург Андрэй Макаёнак пісаў герояў у п'есах. Спектакль "Трыбунал" лічыцца самай грандыёзнай работай акцёра.
Юбілей народнага артыста СССР і Беларусі адзначаць і на "Беларусь 3". У эфіры нашых калегаў тэматычныя праграмы і фільмы з Генадзем Аўсяннікавым у галоўнай ролі.
Народнаму артысту СССР і Беларусі Генадзю Аўсяннікаву - 85!
19 февраля 2020













