Народнаму артысту Беларусі Віктару Манаеву - 61. Праект "Майстры і куміры" глядзіце на "Беларусь 3"

7 августа 2019

Сёння дзень нараджэння аднаго з вядучых  акцёраў Купалаўскага тэатра. Народнаму артысту Беларусі Віктару Манаеву - 61. Яго трасянка Гараднічага з "Рэвізора" стала ўзорнай, а персанажа Сорына з "Чайкі" ацаніла нават патрабавальная кітайская публіка. Усяго Манаеў сыграў  больш за пяць дзясяткаў роляў.  Гледачы ведаюць яго і па кіно. У фільмаграфіі "Людзі на Балоце" і "У жніўні 44-га". У наступным годзе Віктар Сяргеевіч адзначыць свой творчы юбілей - 40 гадоў на сцэне Купалаўскага. 

Тэлеканал "Беларусь 3" больш падрабязна распавядзе невядомыя факты з біяграфіі народнага артыста Беларусі. Праект "Майстры і куміры" глядзіце сёння ў 10:15.