Народнаму артысту Беларусі Ігару Алоўнікаву 65

5 ноября 2019

Юбілей сёння адзначае народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў. Лаўрэату Дзяржпрэміі 65. Патомны музыкант, саліст Беларускай філармоніі, ён стаў адным з арганізатараў і кіраўніком арганнага класа Акадэміі музыкі і ўкладальнікам зборнікаў беларускай фартэпіяннай музыкі. Ігар Алоўнікаў гастралюе як піяніст і арганіст у Расіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Кітаі, Японіі і іншых краінах. Яго рэпертуар вызначаецца выключнай разнастайнасцю - ад музыкі Ранняга Адраджэння да мелодый ХХІ стагоддзя. З днём нараджэння Ігара Алоўнікава павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.