Народнаму артысту Беларусі Рыгору Белацаркоўскаму - 75 гадоў

28 июля 2020
Юбілей сёння адзначае народны артыст Беларусі. Рыгору Белацаркоўскаму - 75. Больш за 50 гадоў акцёр аддаў тэатральнай сцэне і сыграў звыш 100 роляў у спектаклях, у тым ліку па творах Мальера, Шэкспіра, Брэхта, Булгакава. Здымаўся Белацаркоўскі і ў кіно. Самыя вядомыя карціны з яго ўдзелам - "І больш нікога", "Раскіданае гняздо". Зараз працуе з маладымі артыстамі, уваходзіць у мастсавет Магілёўскага драматычнага тэатра і па-ранейшаму яго можна ўбачыць на сцэне. З 75-годдзем народнага артыста Беларусі Рыгора Белацаркоўскага павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.