Народная артыстка Ірына Алфёрава адзначае юбілей

13 марта 2021
Народнай артыстцы Расіі Ірыне Алфёравай сёння 70 гадоў. Актрыса запомнілася гледачам па ролях Канстанцыі з "Трох мушкецёраў", Дар'і Булавінай з "Хаджэння па пакутах" і Каці Лаўровай з кінастужкі "З каханымі не раставайцеся". Павіншаваў артыстку і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, маючы рэдкі талент, Ірына Алфёрава ўвасобіла выдатныя жаночыя вобразы, чым па праве заслужыла прызнанне калег і любоў гледачоў.