Народная артыстка Беларусі Вольга Клебановіч адзначае юбілей

25 февраля 2015

Яна марыла стаць хірургам, паступала ў кансерваторыю, але партыя Кармен яе не прывабіла. Забрала дакументы і з лёгкасцю стала студэнткай тэатральнага. Юбілей сёння адзначае народная артыстка Беларусі Вольга Клебановіч. Аб тым, як заставацца запатрабаваным у прафесіі і аб каханні гледачоў - у рэпартажы Алены Борматавай.

Энергічная яўрэйская жанчына Эсфір - адзін з пяці вобразаў народнай артысткі Вольгі Клебановіч у бягучым рэпертуары Рускага тэатра. Усяго ж амаль за 50 сезонаў на гэтай сцэне актрыса ўвасобіла амаль сто роляў.

Вольга Клебановіч, народная артыстка Беларусі: "Я заняла такое месца ў тэатры, што мне ўвесь час прапаноўваліся вялікія ролі, розныя характары, рознапланавыя. Я іграла ад каралеў да алкагалічак. У мяне дыяпазон быў выдатны. Мне ёсць што ўспомніць".

У дзень спектакля яна нават для сваякоў недасягальная з трох гадзін дня. Аключае ўсе тэлефоны. На сцэну выходзіць разам з манціроўшчыкамі. Сваім вокам сочыць каб усё з рэквізіту стаяла на месцах. Для яе важна любая дробязь кшалту адлегласці ад шафы да стала.

Яна нарадзілася за межамі савецкай дзяржавы – цяжарную маці вывезлі немцы. Вярнуліся пасля перамогі. Маці аднаўляла Мінск, а малая Вольга выхоўвалася на Случчыне ў дзядулі з бабуляй.

Вольга Клебановіч, народная артыстка Беларусі: "Адкуль аптымізм і жыццялюбства і іншае. Таму што босымі нагамі мясіла беларускі чарназём. Я наогул касіла, на канях ганяла, лён убірала ў палях. У мяне ўсё дзяцінства было такое выдатнае. Я люблю сваю краіну, люблю проста".

Пасля школы Клебановіч паступала ў кансерваторыю. Нават прайшла першы тур, але забрала дакументы і пайшла ў тэатральны. Пасля заканчэння па размеркаванні сезон служыла ў Гродне, а затым - мінскі тэатр імя Горкага. У горкаўскім Клебановіч трапіла пад апеку да самой прымы – Клімавай. Яна і сёння ў той жа грымёрцы. Сама сабе робіць грым – справу нікому не давярае, каб а 19 гадзіне ў вобразе яўрэйскай жанчыны выйсці да свайго гледача.