Напярэдадні ў Вене сталі вядомыя першыя фіналісты "Еўрабачання"

20 мая 2015

Сёння ў 10 гадзін па мінскім часе пачнецца генеральная рэпетыцыя другога паўфіналу. Гэта шоу тэлекампаніі-ўдзельніцы запісваюць для рэзервовай трансляцыі. У другім канцэрце конкурсу прымуць удзел 17 краін і толькі 10 трапяць у гранд-фінал. Журналісты абяцаюць яркі паказ высокага ўзроўню. Поўны спіс удзельнікаў суботняга шоу даведаемся бліжэй да паўночы. Палова іх стала вядомая напярэдадні позна вечарам - па выніках першага паўфіналу. 

Як гэта было - раскажа Юрый Ярошык.

Учора адбыўся першы паўфінал 60 конкурсу песні "Еўрабачанне" ў Вене. Шоу адкрыла трыумфатар мінулага года Канчыта Вурст, а прадстаўнікі краін-удзельніц выйшлі на сцэну прама з грын-рума.

Гледачы пачалі збірацца ў залы Віена Штадахале яшчэ за паўгадзіны да шоу. Прапускная сістэма працавала адладжана, таму затораў не ўзнікла. На ўваходзе фанаты спявалі конкурсныя песні і жадалі поспеху канкурсантам.

Перад выхадам на сцэну фаніятар праверыў стан звязак беларускіх удзельнікаў, а педагог па вакале Алекс Панайі правёў апошнюю рэпетыцыю.

Беларусь выступала ў першым паўфінале пад 11 нумарам. Разам з мільёнамі беларусаў за Юзары і Маймуну хварэў увесь прэс-цэнтр.

Пасля заканчэння галасавання вядучыя шоу абвясцілі дзясятку пераможцаў.

У фінале конкурсу выступяць Албанія, Арменія, Бельгія, Венгрыя, Грузія, Грэцыя, Румынія, Эстонія, Сербія і Расія.

Пасля заканчэння трансляцыі беларускія ўдзельнікі адправіліся ў грымёрку.

Прадстаўніца Расіі Паліна Гагарына выйшла падтрымаць Юзары, а яе бэк-вакалісты праспявалі песню беларускага канкурсанта "Тайм".

Заўтра адбудзецца другі паўфінал "Еўрабачання". Пераможцу песеннага форуму Еўропа даведаецца ўжо ў суботу, 23 мая.