Сёння - цырымонія ўзнагароджання "Маладых талентаў Беларусі". Юбілейны радыёконкурс завершыцца ў Доме радыё ў Мінску. Гэтым разам з рэкордных 600 заявак у шорт-ліст лепшых увайшлі 144 вакалісты і музыканты. Галоўныя ўзнагароды Гран-пры не застануцца ў сталіцы. Уладальнікамі вышэйшых статуэтак сталі прадстаўнікі Маладзечна, Жодзіна, Ракава, Брэста і Гомеля. Акрамя таго, зараз маладыя выканаўцы, якія атрымалі высокія месцы, прэтэндуюць на стыпендыі спецфонда Прэзідэнта Беларусі.
Узнагароджанне "Маладых талентаў Беларусі" пройдзе сёння
6 мая 2021













