Пачынаецца праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адбору на Еўрабачанне

28 ноября 2013

Сёння Белтэлерадыёкампанія пачынае праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адбору на дарослае Еўрабачанне. Усяго на адрас Макаёнка, 9 прыйшло 87 заявак, і гэты не канчатковы лік, бо бандэролі з запісамі кампазіцый працягваюць паступаць. У журы - вядомыя дзеячы культуры нашай краіны, сярод якіх і прадстаўніца Беларусі на Еўрабачанні мінулага года Алёна Ланская. Праслухоўванне будзе праходзіць 2 дні. 29 лістапада назавуць імёны фіналістаў.


Праслухоўванне адбудзецца ў студыі 600, дзе ў студзені ў прамым эфіры і адбудзецца фінал адбору. Лідар галасавання гледачоў і журы прадставіць нашу краіну на Еўрабачанні у Капенгагене з 6 па 10 мая .