Распачаўся рэспубліканскі фестываль творчасці "Арт-вакацыі"

30 марта 2015

Вакальныя нумары, харэаграфічныя пастаноўкі і літаратурныя творы...

У сталічным Палацы дзяцей і моладзі распачаўся рэспубліканскі фестываль творчасці "Арт-вакацыі". Чатырнаццаты раз мерапрыемства збірае таленавітую моладзь - навучэнцаў чатырохсот прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных устаноў. Сёлета ў рамках фестывалю прайшоў конкурс лічбавай творчасці "Арт-партал", дзе прэтэндэнты на перамогу ўдзельнічаюць у намінацыях – “Лепшы відэаролік”, “Лепшы відэафільм”, “Лепшы відэакліп”.

Творчы марафон працягнецца да 17 красавіка. Пасля гэтага ў канцы мая адбудзецца фінал, які сёлета пройдзе ў Маладзечанскім амфітэатры.