Пачаўся прыём заявак на дзіцячае Еўрабачанне

21 марта 2013
Знакамітую песню Юры Дземідовіча Чароўны трус у 2009 годзе маглі б і не заўважыць на нацыянальным адборы. Заяўку юны выканавец падаў з хатнім, аматарскім запісам песні. Таму журы запрасіла Юру на дадатковае праслухоўванне і засталося ў захапленні.
Юра Дземідовіч гаворыць, што дзіцячае Еўрабачанне - рэальны шанц для юных выканаўцаў. Яго жыццё пасля конкурсу радыкальна змянілася.
Прыняць удзел у адборы могуць юныя выканаўцы, якім на дзень правядзення конкурсу (гэта значыць, 30 лістапада) будзе ад дзесяці да пятнаццаці гадоў. Песня павінна быць абсалютна новая на рускай або беларускай мове. Працягласць - ад 2.30 хвілін да 2.45. Вопыт выступленняў не абавязковы, але без яго шанцы амаль нулявыя.
Людміла Іосіфаўна займаецца конкурсам з моманту яго заснавання - роўна дзесяць гадоў. Гаворыць, сакрэту поспеху няма. Адзін год еўрапейцам спадабаецца звар'яцелае шоу, на наступны - лірычная песня. Але без таленту гледача не заваяваць.
Конкурс пройдзе за тры этапы. Спачатку з усіх заявак адбяруць дзясятку лепшых. Фінал у верасні. Галасаванне гледачоў і журы. Ну, а далей - Кіеў. Гатовыя да такіх выпрабаванняў? Адпраўляйце заяўку ў адрас Белтэлерадыёкампаніі. Дэдлайн - 10 чэрвеня.
Фінал дзіцячага Еўрабачання пройдзе 30 лістапада ў Кіеве. Сталіца Украіны ўжо другі раз прыме конкурс. Дарэчы, як нам стала вядома, ёсць верагоднасць, што лагатып пакінуць стары - з 2009 года.