Пачаўся адбор удзельнікаў на фестываль дакументальнага кіно СНД "Еўразія DOC"

9 апреля 2019

Ад вострапалітычных праблем  да простых жыццёвых гісторый. Міжнародны фестываль дакументальнага кіно СНД "Еўразія DOC"  пачаў адбор удзельнікаў. Адбыўся тэлемост Масква - Мінск, дзе рэжысёры, сцэнарысты і журналісты  абмеркавалі асноўныя тэмы конкурсных прац. Жанр  не абмежаваны. Гэта кіно аб тым, што сёння хвалюе жыхароў краін СНД і не толькі. Летась на фестывалі былі прапанаваны працы з  Германіі, ЗША і Італіі. Таксама ў рамках "Еўразія DOC"  пройдзе міні-фестываль "4 хвіліны". За гэты час трэба раскрыць любую эканамічную, сацыяльную і культурную тэмы.

Форум будзе праходзіць  ужо  чацвёрты раз. Працы на конкурс можна адправіць да 30 ліпеня. Сам фестываль пройдзе з 30 верасня па 4 кастрычніка. Традыцыйнай пляцоўкай стануць Мінск і Смаленск.