На выставу, прысвечаную сталіцы, запрашае Палац мастацтваў

19 сентября 2017

Скульптура, графіка, мастацкае фота аб'яднаны тэмай Мінска! На выставу, прысвечаную сталіцы, запрашае Палац мастацтваў. Экспазіцыя сабрала вядомых мастакоў, а таксама маладых творцаў, студэнтаў і выпускнікоў мастацкіх навучальных устаноў.

Другая частка экспазіцыі прысвечана аднаму з раёнаў горада Мінска - Асмалоўцы, які быў пабудаваны ў пасляваенны час і захаваўся да гэтага дня.