На хвалях Беларускага радыё адбудзецца першы этнічны радыёмост з Украінай

27 апреля 2013

Першы музычны радыёмост з Украінай будзе транслявацца сёння ў эфіры Беларускага радыё. Адна з тэм - этнамузыка ў сучасным свеце. Спецыяльна на радыёмост у мінскую студыю былі запрошаныя вядомы аўтар і выканаўца, аранжыроўшчык, саліст нацыянальнага аркестра  Юрый Вашчук, а таксама музыканты-мультыінструменталісты Андрэй Сцяпанаў і Андрэй Анціпенка. Для ўкраінскіх калег і радыёслухачоў яны прадэманстравалі гучанне драўлянай трубы і дуды - народных беларускіх інструментаў.


Тэматычныя міждзяржаўныя радыёмасты на Беларускім радыё ўжо традыцыя. Чакаецца, што ў найбліжэйшы  час такім чынам Мінск звяжацца з Казахстанам. Тэма дыскусій - эканамічная.