На вакзал Віцебска прыбыў чарговы зорны дэсант з Масквы

11 июля 2019
У восем раніцы на перон чыгуначнага вакзала Віцебска прыбыў чарговы зорны дэсант з Масквы. У двух вагонах - вядомыя спевакі і харэографы. Варвару, Дзяніса Майданава і Аляксандра Панаётава чакалі некалькі здымачных груп. Дарэчы, апошняга сустракаў і фан-клуб. Сёння артысты выступяць ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця міжнароднага форуму. А ў Аляксандра Панаётава і Дзяніса Майданава чакаюцца яшчэ і сольныя канцэрты.