На тэлеканале "Беларусь 3" - тэматычны эфір, прысвечаны народнаму артысту БССР і СССР Яўгену Глебаву

10 сентября 2020
Да дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай кампазітарскай школы. На тэлеканале "Беларусь 3" - тэматычны эфір, прысвечаны кампазітару, педагогу, народнаму артысту БССР і СССР Яўгену Глебаву. Аўтар музыкі да дзясяткаў гульнявых, дакументальных і нават анімацыйных стужак быў адным з тых, хто вызначаў гучанне айчыннага кінематографа. У 12:55 на "Беларусь 3" знаёмыя кожнаму кампазіцыі ў канцэртнай праграме "Яўген Глебаў. Музыка з кінафільмаў", запісаная медыяхолдынгам у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі. А адразу пасля - малавядомыя факты з біяграфіі і творчасці майстра.