На свой 60-гадовы юбілей Рыгор Сітніца запрасіў на літаратурна-музычны вечар

29 января 2018

На свой 60-гадовы юбілей Рыгор Сітніца запрасіў на літаратурна-музычны вечар у Белдзяржфілармонію.

Калегам і гледачам больш звыкла пазнаваць яго па жывапісе. Але да 60-гадовага юбілею Рыгор Сітніца запрасіў на літаратурна-музычны вечар у Белдзяржфілармонію. Праграма пад назвай "Канцэрт для скрыпкі і завеі" стала паэтычным адкрыццём мастака. Да таго ж аўтар - лаўрэат літаратурнай прэміі "Залаты апостраф".

Праект "Канцэрт для скрыпкі і завеі" Рыгор Сітніца пакажа ў некалькіх гарадах нашай краіны, а ў верасні мастак-паэт запросіць гледачоў у Нацыянальны мастацкі музей на персанальную юбілейную выставу.