Удзельнікі Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2019" рыхтуюцца да выступлення

10 июля 2019
Рыхтуюцца да выступлення на сцэне Летняга амфітэатра і ўдзельнікі Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2019". Сёння раніцай прайшла першая рэпетыцыя вакалістаў з 18 краін і Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі. У першы дзень выпрабаванняў, 13 ліпеня, маладыя артысты выканаюць "Славянскі хіт". Для большасці ўдзельнікаў - гэта першы вопыт выканання на рускай і беларускай мовах, да таго ж пад акампанемент прафесійных музыкантаў. Аранжыроўкі пад кожнага з канкурсантаў пісаліся індывідуальна. Хронаметраж кожнай з кампазіцый не перавышае 4 хвілін. Асаблівую ўвагу надалі і падрыхтоўцы агульнай песні. 

Наперадзе ў маладых выканаўцаў два конкурсныя дні. Парадак іх выступлення вызначыцца па выніках жараб'ёўкі ў прысутнасці журы. Узначаліць зорны экспертны састаў народная артыстка Расіі і Грузіі Тамара Гвердцытэлі. Уладальніка Гран-пры і "Залатой ліры" даведаемся ў дзень урачыстага закрыцця фестывалю - 15 ліпеня.