На сцэне канцэртнай залы "Віцебск" пачынаюцца выступленні ўдзельнікаў дзіцячага музычнага конкурсу

9 июля 2019

У гэтыя хвіліны на сцэне канцэртнай залы "Віцебск" пачынаюцца выступленні ўдзельнікаў Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу. Напярэдадні былі выкананыя песні на роднай мове. Сёння другі конкурсны дзень - юныя вакалісты выконваюць кампазіцыі па ўласным выбары. Першым выступае Марыё з Румыніі. Беларуска Ксенія Галецкая выйдзе на сцэну пад дзевятнаццатым нумарам з песняй Back in the USSR з рэпертуара "Бітлз". А завершыць праграму Анастасія Папова з Эстоніі.