На сцэне канцэртнай залы "Віцебск" пачаліся выступленні ўдзельнікаў Міжнароднага дзіцячага конкурсу

8 июля 2019

У гэтыя хвіліны  на сцэне канцэртнай залы "Віцебск"  пачаліся выступленні ўдзельнікаў Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу. Першай выступае ўдзельніца з Арменіі  Анжэла Альберцян. Усяго 21 удзельнік  з 21 краіны свету выканае кампазіцыі на роднай мове. Беларуска Ксенія Галецкая  з песняй "Грай"  выступіць пад нумарам 18. Завершыць канцэрт  брытанец  Марсель дэ Алівейра.