На сцэне Вялікага пачынаецца святочны канцэрт

24 мая 2018

85 гадоў адзначае Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі. З юбілеем яго калектыў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Сёння на галоўнай акадэмічнай сцэне адкрылася серыя святочных мерапрыемстваў. У гонар юбілею Вялікі тэатр адзначыў і супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі. Карэспандэнты, рэдактары, рэжысёры былі ўдастоеныя падзяк, а таксама нагруднага знака. Вялікі тэатр і Белтэлерадыёкампанію звязвае шматгадовае супрацоўніцтва. У тандэме створана мноства рэпартажаў, праектаў, фільмаў у падтрымку нацыянальнага мастацтва. Ужо заўтра тэлеканал "Беларусь 3" правядзе сапраўдны тэлемарафон, прысвечаны юбілею трупы.

У гэтыя хвіліны на акадэмічнай сцэне пачынаецца святочны канцэрт. У ім прымаюць удзел сусветныя зоркі оперы і балета - Ніна Ананіяшвілі, Ілзэ Ліепа. Падрабязнасці юбілейнага вечара - у "Панараме".