На сцэне Белдзяржфілармоніі прагучаў канцэрт "Бел-ла-Італія"

6 декабря 2017

Фінальны акорд з італьянскім акцэнтам. На сцэне Белдзяржфілармоніі прагучаў канцэрт "Бел-ла-Італія". Такім урачыстым чынам завяршыўся Год італьянскай культуры ў Беларусі. Ідэя музычнай імпрэзы належыць маладому музыканту і дырыжору Аляксею Фралову. Меладычныя творы гучалі ў выкананні сімфанічнага аркестра "Капэла "Акадэмія" і Дзяржаўнага камернага хору Беларусі.

Толькі сёлета прайшло больш за 70 мерапрыемстваў, прысвечаных італьянскай культуры. Гэта выставачныя, музычныя, навуковыя, тэатральныя і адукацыйныя праекты.