На сцэне Белдзяржфілармоніі прайшоў канцэрт-тандэм прэм'ернай класікі і спорту

18 октября 2018

Вось ужо адзінаццаты дзень у эпіцэнтры музычнага жыцця краіны фестываль Юрыя Башмета. Кожны вечар з аншлагамі. Напярэдадні на сцэне Белдзяржфілармоніі прайшоў канцэрт-тандэм прэм'ернай класікі і спорту. Лепшыя музыканты Усходу і Захаду пад кіраваннем Расціслава Крымера акампанавалі прызёру чэмпіянатаў свету па мастацкай гімнастыцы Кацярыне Галкінай. Пад танга П’яцола і вальс Свірыдава зорка нацыянальнай зборнай станцавала ўпершыню.

Таксама прэм'еры на канцэртнай пляцоўцы - сімфоніі Майсея Вайнберга. Сусветна вядомы кампазітар вучыўся ў беларускай кансерваторыі. Саліраваў заслужаны артыст Расіі віяланчэліст Аляксандр Князеў. Усяго ў праграме фестывалю засталіся тры канцэрты.