На сцэне Белдзяржфілармоніі адкрыўся XII Міжнародны фестываль Юрыя Башмета

28 сентября 2017

У Мінску стартавала вялікае музычнае свята. На сцэне Белдзяржфілармоніі адкрыўся XII Міжнародны фестываль Юрыя Башмета. Беларускага гледача маэстра пазнаёміў са сваім маштабным аркестрам "Новая Расія".

Сюжэт Наталлі Бардзілоўскай. Удзельнік зімовага музычнага фестывалю Башмета ў Сочы, Яраслаўлі, фестывалю Мсціслава Растраповіча, Маскоўскага Велікоднага фестывалю, удзельнік важных дзяржаўных цырымоній і інавацыйных праграм - дзяржаўны сімфанічны аркестр "Новая Расія" ўпершыню ў Мінску і адкрыў фестываль. Калектыў, створаны па рашэнні расійскага ўрада 27 гадоў таму, сабраў лепшых выканаўцаў з усіх куткоў Расіі і постсавецкай прасторы. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Юрый Башмет правёз аркестр літаральна па ўсім свеце, а зараз адкрыў музыкантам і сцэну беларускай сталіцы.

100 чалавек на сцэне. Да пачатку канцэрта трохгадзінная рэпетыцыя. Перад мінскім гледачом асаблівая адказнасць. Ад ноты да ноты паўтарылі ўсю праграму: Пятая сімфонія,"Рамэа і Джульета", п'есы.

У зале аншлаг. За 12 гадоў мінскай прапіскі ў фестывалю Башмета свой глядач і падтрымка. Прывітальны адрас і кветкі ад Кіраўніка беларускай дзяржавы. Фестываль расце. Госці адчуваюць сябе ўтульна.

Форум зорак акадэмічнай музыкі і на гэты раз падтрымае традыцыю. У Мінск з'едуцца лідары сусветнага выканальніцкага мастацтва. Прагучаць шэдэўры класікі.

Шэсць вялікіх канцэртаў, інтэрактывы, выставы, майстар-класы - наперадзе ў фестывалю 12 творчых дзён.