На наступным тыдні пачнецца модны конкурс Беларусі "Млын моды"

7 мая 2016

На наступным тыдні пачнецца галоўны модны конкурс Беларусі. "Млын моды" сёлета адзначыць свой юбілей. За пяць гадоў дзясяткі дызайнераў з "пачаткоўцаў" сталі сапраўднымі прафесіяналамі. А напярэдадні адкрылася 1-ая выстава лепшых прац, якія прапанавалі дызайнеры, фатографы і нават парфумеры. Будуць праходзіць майстар-класы, лекцыі і так званыя фэшн-альтанкі, дзе акрамя дызайнераў і стылістаў можна будзе сустрэць нават аўтараў кніг аб мастацтве.

Святлана Гнядзёнак, мастацкі кіраўнік фестывалю-конкурсу "Млын моды - 2016":

"Надалей такія выставы трэба праводзіць для таго, каб прыходзілі маладыя дызайнеры і вучыліся ствараць такія выявы, якія прадстаўленыя тут сёння. І лепшыя".

Вынікі юбілейнага "Млына моды - 2016" стануць вядомыя ўжо 13 мая. Ну а незвычайная арт-выстава будзе працаваць да 5 верасня.