На "Славянскім базары" завяршыўся другі конкурсны дзень дзіцячага вакальнага спаборніцтва

11 июля 2018

Некалькі хвілін таму на "Славянскім базары" завяршыўся другі конкурсны дзень дзіцячага вакальнага спаборніцтва.

Наш Арцём Скароль выйшаў на сцэну пад 13-м нумарам. Усяго ў конкурсе прымаюць удзел прадстаўнікі 20 краін. Імёны пераможцаў трымаюцца ў таямніцы. Інтрыга вырашыцца ўжо заўтра на цырымоніі ўзнагароджання. Падчас гала-канцэрта разам з юнымі канкурсантамі выступяць і вядомыя артысты.

"Славянскі базар" багаты на вернісажы, творчыя сустрэчы, тэатральныя прэм'еры.У гэтыя хвіліны ў Летнім амфітэатры спявае "Хор Турэцкага". У беларускім тэатры "Лялька" праходзіць першы спектакль "Лялечнага квартала". Перад гледачамі ў канцэртнай зале "Віцебск" рыхтуюцца выступіць і майстры мастацтваў Казахстана.