На "Славянскім базары ў Віцебску" - першы конкурсны дзень дзіцячага музычнага спаборніцтва

10 июля 2018

Беларускі ўдзельнік Арцём Скароль выйшаў на сцэну пад нумарам 19. Юны артыст - саліст Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна. І ў першы конкурсны дзень Арцём выканаў песню з рэпертуару легендарных "Пясняроў". Нагадаем, сёлета ў дзіцячым конкурсе за перамогу змагаюцца прадстаўнікі 20 краін. Упершыню выступаюць юныя артысты з Вялікабрытаніі і Канады.

А ў гэтыя хвіліны на сцэне Коласаўскага тэатра ідзе спектакль "Ганна Карэніна" Маскоўскага сучаснага мастацкага тэатра. У 22:00 у Летнім амфітэатры пачнецца шоу "Гульня" Мікалая Баскава.