На "Славянскім базары ў Віцебску" ў суботу можна ўбачыць фестываль моладзевых субкультур

12 июля 2018

На "Славянскім базары ў Віцебску" можна будзе ўбачыць і мікс субкультур беларускай моладзі.

У суботу самай яркай падзеяй стане АРТ-парад, які аб'яднае нашых юных стрэйсераў, ролераў, скейтбардыстаў, паркуршчыкаў і многіх іншых.

Анлайн-рэгістрацыя на АРТ-парад моладзевых субкультур стартавала сёння. Прыём заявак працягваецца ў сетцы "Укантакце" ў пабліку "Моладзь Беларусі".