На Славянскім базары ў Віцебску Беларусь прадставіць малады артыст

29 мая 2013

Белорусский соловей - так называюць Аляксандра Салаўёва ў калектыве Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. На Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні Віцебск, які пройдзе ў рамках ХХII Міжнароднага фестывалю мастацтваў Славянскі базар у Віцебску, Беларусь прадставіць малады артыст заслужанага калектыву Аляксандр Салаўёў.


З прэтэндэнтам на вакальную перамогу сустрэлася Ларыса Гулякевіч.

Для Аляксандра Салаўёва завяршэнне навучальнага года - у цэйтноце. Дзяржэкзамены ва ўніверсітэце культуры і мастацтваў і Міжнародны конкурс выканаўцаў эстараднай песні Віцебск на Славянскім базары. Атрымаць дыплом вакаліста і дыплом з прэстыжнага міжнароднага конкурсу.

Спаборніцтвы паміж беларускімі прэтэндэнтамі былі інтрыгуючымі. Пасля рэгіянальнага адборачнага тура спыніліся на дзвюх вакалістах: выкладчык і студэнт з адной навучальнай установы. Сітуацыя даволі далікатная. Ды и на міжнародным конкурсе на Славянскім сёлета ўсе краіны прадстаўляюць па адным спеваку. Спаборніцтвы толькі паляпшаюць вынікі. На міжнародным вакальным конкурсе маладых выканаўцаў Славянскі базар канкурэнцыя вялікая і адказная.

Амаль чатыры сезоны Аляксандр - саліст Нацыянальнага акадэмічнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Да гэтага - Гран-пры на конкурсе ў Маладзечне. Сашу Салаўёва ў калектыве называюць нашым салаўём і не толькі з-за прозвішча. Вакалу падуладны тонкі рэпертуар Сяброў і Песняроў.

Але маэстру Міхаілу Якаўлевічу Фінбергу не да сентыментаў. Настаўнік і начальнік - праца, вопыт, ну і, зразумела, маральная падтрымка. Зараз асноўная ўвага беларускаму вакалісту, - прымае своеасаблівыя залікі, а праз некалькі тыдняў пройдуць рэпетыцыі пад жывы аркестр з усімі замежнымі канкурсантамі Віцебск-2013.

22 Міжнародны фестываль мастацтваў Славянскі базар у Віцебску пройдзе з 11 па 17 ліпеня. Канкурсанты павінны прадэманстраваць дзве песні: на роднай мове і на адной са славянскіх. Рэпертуар Аляксандра карэкціруецца.