На "Славянскім базары" адбылася жараб'ёўка ўдзельнікаў Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу

10 июля 2015

Нашу краіну прадстаўляюць Стэфанія Сакалова і Элеці. Каб выцягнуць запаветны нумар, удзельнікам давялося акунуцца ў прыгоды. Спачатку былі атракцыёны, потым гульня з мімамі і сапраўднае міжгалактычнае падарожжа. Такім чынам, у першы дзень беларускія канкурсанткі Стэфанія Сакалова і Элеці выйдуць на сцэну пад нумарамі 6 і 11, а ў другі дзень Стэфанія будзе спяваць 11-й, а Элеці - 2-м.

За Гран-пры конкурса сёлета пазмагаецца 21 юны вакаліст з 18 краін свету. Нагадаем, дарослыя канкурсанты сёння спяваюць нацыянальны хіт. Гэта паўфінал, па выніках якога лепшыя 15 пройдуць у наступны круг.