На "Славянскім базары" сёння дзень Саюзнай дзяржавы

10 июля 2015

Для ўдзелу ў святочных мерапрыемствах у Віцебск прыбыў Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота. Ён сустрэўся з кіраўніком рэгіёна Мікалаем Шарстнёвым. Абодва бакі падкрэслілі неабходнасць умацавання палітычных, эканамічных і культурных сувязяў паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі. Асаблівая тэма - 70-годдзе Вялікай Перамогі. Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы ўсклаў кветкі да Вечнага агню на плошчы Перамогі і пагутарыў з ветэранамі і прадстаўнікамі моладзевых арганізацый. А некалькі хвілін таму ў міжнародным прэс-цэнтры "Славянскага базара" завяршылася канферэнцыя з прадстаўнікамі пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Мерапрыемствы дня Саюзнай дзяржавы на фестывалі карыстаюцца поспехам. Сёння на сцэне Летняга амфітэатра пройдуць адразу два канцэрты - творчы вечар Аляксандры Пахмутавай і гала-канцэрт зорак беларускай і расійскай эстрады. Таксама адбудзецца прэзентацыя гімна Саюзнай дзяржавы. Ім стала песня "Анёл над горадам Шагала".