На "Славянскім базары" пачынаецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў 16-га Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу

12 июля 2018

У гэтыя хвіліны на "Славянскім базары" на сцэне канцэртнай залы "Віцебск" пачынаецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў 16-га Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу. Ззаду два спаборніцкія дні. Нагадаю, Беларусь сёлета прадстаўляў 12-гадовы Арцём Скароль. Уладальнік Гран-пры атрымае таксама з рук Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі спецыяльны прыз "Ліра". Кіраўнік дзяржавы сёння наведае Летні амфітэатр і ўручыць спецыяльную ўзнагароду "Праз мастацтва да міру і паразуменню". У гэты раз яе лаўрэатам стала савецкая і казахстанская эстрадная спявачка, народная артыстка Казахстана Роза Рымбаева.