На "Славянскі базар" прададзена і забраніравана больш за 60 тысяч білетаў

6 июня 2018

На "Славянскі базар у Віцебску" прададзена і забраніраваао больш за 60 тысяч білетаў. А ўдзельнікамі праграмы XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў стануць прадстаўнікі 41 краіны.

Дэбютанткі - Гвінея і Егіпет. Адкрыюць фестываль тэмай года - "Малая радзіма". Відэакантэнт, афармленне нумароў і музычных адбівак будуць прысвечаны асноўнай канцэпцыі. Упершыню ў цырымоніі адкрыцця возьмуць удзел адначасова 5 аркестраў. Асаблівую ўвагу нададуць важным датам. Так, юбілей на сцэне адсвяткуе народны артыст Беларусі Ігар Лучанок. Легендарнаму кампазітару споўніцца 80. Акрамя таго, сваю 30-ую гадавіну адзначыць і легендарная пляцоўка - Летні амфітэатр.

Фестываль стартуе 7 ліпеня з цыркавой праграмы братоў Запашных. Урачысты канцэрт-адкрыццё адбудзецца 12 ліпеня.