На сайце Белтэлерадыёкампаніі з'явілася Палажэнне аб правядзенні нацыянальнага адборачнага тура "Еўрабачанне-2017"

4 ноября 2016

Сёння на сайце Белтэлерадыёкампаніі з'явілася Палажэнне аб правядзенні нацыянальнага адборачнага тура "Еўрабачанне-2017". Напярэдадні яго адобрылі члены арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да конкурсу.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца з сённяшняга дня і па 22 лістапада. Прафесійнае журы вызначыць фіналістаў у рамках адкрытага праслухоўвання. Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны на "Еўрабачанні-2017" будзе вызначаны падчас прамой трансляцыі выніковага гала-канцэрта нацыянальнага адбору. Галасаванне пройдзе па класічнай формуле: меркаванне гледачоў і журы сумуюць у працэнтных суадносінах 50 на 50. Арганізатарам нацыянальнага адборачнага тура традыцыйна выступае Белтэлерадыёкампанія - як адзіны прадстаўнік Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза ў нашай краіне. Міжнародны конкурс пройдзе ў маі ў Кіеве.