На рускіх падмостках аб'явілі беларускі сезон

26 марта 2013
Спадарства! Да нас едзе рэвізор! Працяг камедыі Гогаля трапіў на конкурс п'ес сюды, у горкаўскі тэатр. Невядомы аўтар Дзяніс Швапскі заінтрыгаваў рэжысёраў сваёй варыяцыяй класіка. Вырашылі ставіць. І калі звязаліся з аўтарам, высветлілася: пад псеўданімам хаваецца таксама класік, толькі беларускай драматургіі.
Інкогніта захоўваў Аляксей Дудараў. Сцэнарыст фільма Белыя Росы і аўтар п'есы Радавыя не хацеў, каб мінулыя поспехі ўплывалі на ацэнку новага твора. Яго фантазія паводле матываў хрэстаматыйнага Рэвізора называецца Экзекутар. Гэта значыць, чыноўнік, які сочыць за гаспадарчымі справамі і парадкам ва ўстанове. Як і ў Рэвізоры, дзеянне адбываецца ў ХІХ стагоддзі. Касцюмеры ўжо малююць эскізы адзення той эпохі, а акцёры пачалі рэпетыцыі сцэнічных дыялогаў. Прэм'ера заяўлена на май. З яе ў Рускім тэатры пачнецца сезон беларускай драматургіі.
Яшчэ тры спектаклі ў пастановачным працэсе. Гэта рэпертуар на аснове беларускай драматургіі і нацыянальнай тэматыкі. Будуць іграць выключна на мове арыгінала. У афішы - музычны спектакль пра Уладзіміра Мулявіна, Зацюканы апостал Макаёнка і Д'яблы пастскрыптум, ці прасцей - фантазія паводле матываў рамана Дастаеўскага.