На плошчы Свабоды - дзень Швецыі

2 июня 2018

У цэнтры горада легендарныя хіты "Абба" і "Раксет" у выкананні беларускіх кавербэндаў, а таксама святочныя зоны ад вядомых шведскіх брэндаў. Выстава сучасных аўто, вядомая мэблевая марка, кампаніі па вытворчасці касметыкі і бытавой тэхнікі. Арганізатары паклапаціліся і пра дзяцей: некалькі гульнявых зон для падлеткаў, спектаклі, гульні і падарункі. На працягу ўсяго дня наведвальнікам будуць прапаноўвацца стравы шведскай кухні.

Дзмітрый Мірончык, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Швецыі: "Зараз мы паступова адбудавалi ўзаемны давер i працуем над тым, як паглыбiць нашыя адносiны. Сярод кампанiй, якiя з'яўляюцца ўдзельнiкамі нашага свята, не толькi шведскiя кампанii, але i беларускiя, якiя супрацоўнiчаюць са Швецыяй. А колькасць наведвальнiкаў гаворыць аб тым, што гэта той падмурак, на якiм трымаецца беларуска-шведская супрацоўнiцтва".

Увечар мінчан і гасцей сталіцы чакае канцэрт Ені - экс-удзельніцы легендарнай групы "Эйс оф Бэйс".