Літаральна праз гадзіну пачнецца вячэрняя канцэртная праграма "Плошча Перамогі". Такое маштабнае дзейства разгорнецца ля Вечнага агню ўпершыню. Зараз на сувязі наш карэспандэнт Ніна Мажэйка (прамое ўключэнне).
Тут, у цэнтры Мінска на плошчы Перамогі, амаль усё гатова да пачатку канцэрта. Трэба сказаць, што рыхтаваліся да яго з асаблівым трапятаннем - прайшлі некалькі вячэрніх рэпетыцый, удакладнілі сцэнаграфію. Зараз круглая плошча больш падобная на канцэртную залу пад адкрытым небам.
Ужо ўсталяваныя чатыры святлодыёдныя экраны. Яны выконваюць ролю своеасаблівых "парталаў з сучаснасці ў мінулае", бо падчас кожнага з нумароў на экраны будуць транслявацца тэматычныя фрагменты хронікі ваенных гадоў.
Прама зараз побач са мной галоўны дырыжор і мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Беларусі Віктар Бабарыкын.
Зараз у аркестра саўнд-чэк. Настройваецца апаратура. Працуе і здымачная група Белтэлерадыёкампаніі. З раніцы ля плошчы Перамогі прыпаркавалася перасовачная тэлевізійная станцыя "Александрына".
Тэлеверсію канцэрта тэлегледачы тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" убачаць адразу пасля "Панарамы". А мы працягваем сачыць за падрыхтоўкай да канцэрта ў гонар 71-й гадавіны Вялікай Перамогі.













