На Першым нацыянальным канале Беларускага радыё сёння - прэм'ера

9 мая 2014

Раман Кузьмы Чорнага Млечны шлях зараз у радыёспектаклі з упадабанымі артыстамі. Генадзь Аўсяннікаў, Марыя Захарэвіч, Андрэй Душачкін, Уладзімір Мішчанчук і іншыя тэатральныя зоркі - у ваенным творы беларускага класіка. Шумавыя эфекты ствараюцца не на камп'ютары, а ў радыёстудыі гукапісу.


Радыёпрэм'ера падрыхтаваная спецыяльна да 70-годдзя вызвалення Беларусі. Эфір - сёння і заўтра, 10 мая.