На агароджы парку Чалюскінцаў афіцыйна адкрылася выстава Ажыўшыя карціны

27 мая 2013

Сумесны праект мужа і жонкі - мастакоў Андрэя і Вольгі Смаляк.


Рэпартаж з  цырымоніі - Ніны Мажэйкі.

Ажыўшыя карціны - праект, які за тры гады змяніў практычна ўсе галоўныя культурныя пляцоўкі краіны ад Нацыянальнага мастацкага музея да опернага тэатра. Не хапала толькі галерэі пад адкрытым небам. Месца выбрана невыпадкова. Не проста публічнае, але і прэстыжнае. Наведвальнасць тут у выхадныя дні - 1000 чалавек.

На цэлую гадзіну персанажы мастака выйшлі за рамкі карцін. Клоўны, жанглёры, мадэлі - больш як 100 аніматараў забаўлялі мінскую публіку. У дзень адкрыцця тут прысутнічаюць і тыя, хто прымаў удзел у праекце, і тыя, хто толькі плануе гэта зрабіць.

Леся Кодуш, спявачка: Мая карціна была першай ажыўшай. Усе хваляваліся, хваляваліся, але, як мне здаецца, атрымалася вельмі ўдала, таму што Вольга адразу заўважыла такое падабенства, і з дапамогай прафесійных грымёраў, гэта значыць, няма ніякага фоташопу, натуральна намаляваная карціна.

Для стварэння партрэта героям трэба прайсці ўсе стадыі падрыхтоўкі - ад грыму да касцюма. Ужо ў студыі ў Смаляка над вобразам працуе цэлая каманда прафесіяналаў. Тэрміны максімальна фарсіраваныя -  2 гадзіны.

Дар'я Домрачава, двухразовая чэмпіёнка свету па біятлоне: Мне было вельмі-вельмі цікава прыняць удзел у гэтым праекце. Гэта быў першы вопыт для мяне такога мерапрыемства, такога праекта. Было, напэўна, трохі складана ўжыцца ў  вобраз, прапанаваны мне, але я старалася. Старалася як магла.

У праекце прынялі ўдзел і асобы нашага канала. Вядучая навін спорту Ганна Эйсмант паўстала ў адважным амплуа. Усяго ж галерэя налічвае 110 партрэтаў. Палюбавацца мастацтвам, максімальна блізкім да народа, можна будзе да лістапада.