На "Мінск-Арэне" праходзяць фінальныя прагоны конкурсных нумароў

23 ноября 2018

У гэтыя хвіліны ў Мінску праходзяць фінальныя прагоны конкурсных нумароў. Рэпетыцыйны марафон пачаўся з аднаго з дэбютантаў гэтага года - дэлегацыі з Уэльса. Зараз на сцэне Сербія. "Еўрабачанне" - дзіцячы конкурс з таймінгам для дарослых. Абавязковыя пункты на карце еўравізійнага канкурсанта - грымёрка і наладжванне вушных манітораў. На індывідуальную рэпетыцыю не больш як 40 хвілін. Пасля выступлення каманда глядзіць эфірны варыянт нумара, бо "Еўрабачанне" - гэта ў першую чаргу тэлевізійнае шоу.

Завершыць апошні рэпетыцыйны дзень Італія. Убачыць шоу ужывую (ад пачатку да канца ) і вызначыцца са сваімі фаварытамі можна ўжо заўтра. На сцэне "Мінск-Арэны" пройдзе генеральны прагон. А ў нядзелю - фінальны канцэрт. Пачатак у 18:00. Арганізатары папярэджваюць: прыходзіць трэба загадзя хаця б за гадзіну. Для гледачоў падрыхтавана мноства забаўных праграм у фае "Мінск-Арэны". Яркае шоу, вядома ж, убачаць і тэлегледачы з усёй Еўропы. Прамая трансляцыя пачнецца а 6-ай гадзіне вечара на "Беларусь 1" і "Беларусь 24".