На міжнародным фестывалі Лістапад дэбютуе кітайскі кінематограф

18 октября 2013
Дарэчы, да пачатку юбілейнага 20-га мінскага кінафоруму застаецца роўна 2 тыдні. Па традыцыі цырымонія адкрыцця пройдзе ў Палацы Рэспублікі. Сёлета беларускіх актрыс для чырвонай дывановай дарожкі апране французскі куцюр'е Дэні Дзюран. Гасцямі і ўдзельнікамі стануць Кіра Муратава, П'ер Леон, Галіна Данелія і іншыя вядомыя персоны. Гульнявое і дакументальнае кіно будзе прадэманстравана на 5 кінапляцоўках. Асобна пакажуць стужкі Беларусьфільма. Акрамя кінапаказаў, удзельнікаў чакаюць майстар-класы.

Ісціна ў кіно - абноўлены слоган кінафоруму, які пройдзе з 1 па 8 лістапада. Адкрые Лістапад біяграфічная драма Параджанаў украінскіх рэжысёраў, якая таксама намінаваная на Оскар.