На малой радзіме Марка Шагала круглую дату адсвяткуюць адразу на некалькіх пляцоўках

7 июля 2017

Увесь свет сёння адзначае 130 гадоў са дня нараджэння Марка Шагала. Хоць знакаміты мастак з'явіўся на свет 6 ліпеня, верачы ў магію лікаў, ён адзначаў яго на дзень пазней. На малой радзіме Шагала круглую дату адсвяткуюць адразу на некалькіх пляцоўках. У Віцебску пройдзе паказ дакументальнага фільма "Марк Шагал. Нерэальная рэальнасць", будзе працаваць выстава фотадакументаў у Мастацкім музеі. На сцэне тэатра імя Якуба Коласа пакажуць спектакль "Шагал, Шагал". Кульмінацыяй стане свята "У гасцях у Марка і Бэлы" на знакамітай вуліцы Пакроўскай. Менавіта тут знаходзіцца дом-музей мастака.