На "Лістападзе" абмяркуюць фінансаванне кінапраектаў

16 октября 2019
Галоўнай тэмай індустрыяльнай платформы "Лістапада" стане фінансаванне кінапраектаў. Праграму трохдзённага адукацыйнага сінема-кластара абвясцілі напярэдадні. У рамках 26-га мінскага кінафоруму прэзентуюць фестывалі Адэсы, Вільнюса і Бруселя, раскажуць, як атрымаць міжнародны грант на кіно і абмяркуюць распрацоўку сцэнарыяў дакументальных стужак. 


Ігравое і дакументальнае кіно прапануюць у 18 секцыях

За 8 дзён пройдзе 18 пазаконкурсных секцый. Гледачы змогуць паглядзець фільмы за бюджэтную цану - ад 2 з паловай да 7 рублёў. На вялікіх экранах пакажуць больш як 7 дзясяткаў ігравых і дакументальных стужак. Форум стартуе 1 лістапада