На кінафестывалі "Паўночнае ззянне" пакажуць 14 стужак

21 апреля 2017

На кінафестывалі "Паўночнае ззянне" ў сталічным кінатэатры "Мір" пакажуць 14 стужак.

Упершыню прадэманструюць фільмы з Літвы, Латвіі і Эстоніі. Акрамя паказаў у рамках фэсту, адбудзецца шмат дадатковых мерапрыемстваў: майстар-класы кінакрытыкаў і нават дызайнераў. Напярэдадні стартавалі паказы прадстаўнікоў Літвы і Латвіі.

Слоган сёлетняга фестывалю – "Сусвет унутры". Кінастужкі розных фарматаў будуць паралельна паказваць і ў Віцебску да 25 красавіка.