На галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра развітваюцца з заслужаным артыстам Беларусі Ільёй Курганам

23 Жніўня 2019

На галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра развітваюцца з заслужаным артыстам Беларусі дыктарам Ільёй Курганам. Ён пайшоў з жыцця ў сераду на 94-м годзе. Праводзіць у апошні шлях легендарны залаты голас Беларускага радыё прыйшлі родныя, прыхільнікі, вучні, акцёры, рэжысёры і, вядома, калегі з Белтэлерадыёкампаніі, з якімі ён некалькі дзесяцігоддзяў быў на адных хвалях, будзіў краіну сваім "Гаворыць Мінск!" і распавядаў самыя аператыўныя навіны. Пасля цырымоніі развітання пачнецца грамадзянская паніхіда.