На галоўнай сцэне Белдзяржфілармоніі чытаюць Пушкіна пад музыку Моцарта

12 октября 2019

У гэтыя хвіліны на галоўнай сцэне Белдзяржфілармоніі чытаюць Пушкіна пад музыку Моцарта. Так закрываюць міжнародны фестываль Юрыя Башмета.

“Салісты Масквы" і East-West Chamber Orchestra на закрыцці фестывалю Башмета.

У Мінск прыляцеў сам маэстра разам з уладальнікамі "Грэмі" - "Салістамі Масквы". І ўпершыню творы Грыга і Чайкоўскага іграў зводны аркестр. У першым аддзяленні калектывы Расціслава Крымера і Юрыя Башмета ўз'ядналіся, а кіраўнікі змянялі адзін аднаго за дырыжорскім пультам. 

Пушкіна чытаюць расійскія акцёры пад жывы акампанемент.
Зараз на закрыцці - "Маленькая трагедыя". П'есу "Каменны госць" Пушкіна пад скрыпічны акампанемент чытаюць расійскія акцёры. Гэта Сяргей Епішаў, вядомы публіцы як Лёва з серыяла "Кухня", і Вольга Смірнова, якая іграла ў нашумелых "Стылягах". 

Дарэчы, гэтае выступленне пакажа тэлеканал "Беларусь 3" 26 кастрычніка ў вячэрні прайм-тайм.