На генеральны прагон дзіцячага "Еўрабачання-2018" 24 лістапада выпушчаны дадатковыя білеты

20 ноября 2018

У гэтыя хвіліны ўдзельнікі рэпеціруюць свае нумары на "Мінск-Арэне". Для кожнага вакаліста адводзіцца 40 хвілін. Пасля прагону каманда адпраўляецца ў праглядальную, каб на маніторах ацаніць будучую эфірную карцінку. Свае першыя рэпетыцыі ўжо правялі Арменія, Ізраіль, Францыя, Азербайджан. Дарэчы, на генеральны прагон шоу 24 лістапада на танцпляцоўку выпушчаны дадатковыя білеты.