Свой погляд на фэшн-індустрыю. На фестывалі "Млын моды" выбралі фіналістаў у намінацыі «Фота». На суд журы ўдзельнікі конкурсу прапанавалі восем работ, у якіх галоўным аб'ектам увагі стаў чалавек. Усяго ў паўфінал трапілі сорак удзельнікаў з усёй Беларусі. У адборачным туры сваю індывідуальнасць і харызму дэманстравалі і фотамадэлі.
У склад журы ўвайшлі прафесійныя фатографы, стылісты і рэдактары модных часопісаў. Па выніках паўфіналу ўдзельнікі атрымалі заданне, на падрыхтоўку якога ў іх ёсць тры месяцы. Нагадаем, пераможцаў фестывалю-конкурсу «Млын моды» штогод адпраўляюць на міжнародныя стажыроўкі.













