На фестывалі казахстанскага кіно ў Мінску пакажуць сем фільмаў

18 октября 2019
Сеансы пачынаюцца сёння. У праграме  работы кінастудыі "Казахфільм" за апошнія 9 гадоў. Гэта гістарычная  драма  аб стварэнні  казахскага  ханства, анімацыйны фільм, стужка пра жыццё ў аддаленых раёнах і карціна "Дарога да маці". Дарэчы, здымкі гэтай драмы праходзілі на пляцоўцы "Беларусьфільма". Ужо сёння гледачы ацэняць стужку "Амрэ" пра лёс  драматычнага  тэнара. Гэта карціна  атрымала  ўзнагароды кінафэстаў Галівуда, Манчэстэра і Рычманда.

Фестываль пройдзе ў кінатэатры "Беларусь". Усе фільмы  на рускай мове. Уваход бясплатны.